Конкурс переводов на белорусский язык, в том числе и Гумилёва, а конкретнее стихотворения "Лес".
http://prajdzisvet.freeforums.org/topic-t88.html
Rudak
М. Гумілёў
Лес
У тым лесе пасівеўшыя ствалы,
Выступалі нечакана з-за імглы
Ды з зямлі за корнем корань выхадзіў
Быццам рукі насяляльнікаў магіл.
Пад пакрыцьцем ярка-вогненнай жарствы,
Веліканы жЫлі, карлікі й ільвы.
Й пра сьляды ў пяску казалі рыбакі
Шасьціпалай чалавечае рукі.
Сьцяжынка шчэ сюды не завяла,
Ні пэра Францыі, ні круглага стала,
Не гнездаваў разбойнік тут у кустах
Й пячоркі не выкапываў манах.
І толькі раз адсюль уночы вераб’інай
Выйшла жанчына з галавой кацінай,
Карона з срэбра ў галаве яе была,
Яна ўздыхала і стагнала да сьвятла
І там памерла ціхай сьмерцю на сьвітаньні,
Шкада кюрэ не даў прычасьця ёй зараньне.
Было гэта, было гэта ў гады,
Якіх даўно астылі ўсе сьляды.
Было гэта, было гэта ў той краіне,
Аб ёй памроіш – ўраз загінеш.
Як прыдумаў гэта, бачыў што плылі
Твае косы – колцы вогневай зямлі.
Можа быць, той лес – душа твая,
Можа быць, той лес – любоў мая,
Альбо можа быць, калі памрэм,
Мы ў той лес адзін аднога пазавем.
kotra
Нікалай Гумілёў
Лес
Пабялелі ад чагосьці камялі
І палохалі з туману ў тым гаі,
З-пад зямлі вакол цягнулі карані
Нібы чэрці свае з пекла пяцярні.
Тут пад рудымі скляпеннямі лістот
Жыла львоў і небывалых шмат істот,
У жвіры тут разглядзелі рыбакі
След ад нечай шасціпалае рукі.
І наўрадці б сюды сцежка завяла
Пэра Францыі і Круглага стала,
Не гняздзіўся тут разбойнік у хмызах,
І пячоркі не выдзёўбываў манах.
Навальнічнай вечароваю парой
Выйшла дзеўчына з кашачайгалавой,
Упрыгожанай каронаю цяжкой,
І да раніцы галосіла з журбой.
І сканала ціха ў першых прамянях,
Да таго як спавядалася ў грахах.
Адбылося усё гэта ў гады,
Ад якіх не захаваліся сляды,
Адблося ўсё ў небачаных краях,
Не прымрояцца каторыя ў снах.
Ды навеялі мне гэтакія вракі
Кос тваіх зачараваныя вужакі,
І зялёны ў тваіх вачах агмень,
Бірузы нібы сурочанай камень.
Далібог, той лес – душа твая,
Далібог, той лес – маё каханне,
А ці, можа быць, у тых лясох
Апынемся пасля смерці мы ўдвох.